![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
СУСТРЭЧА (стрэча). Блізкая, бясхмарная, выпадковая, гасцінная, дарожная, добрая, доўгачаканая, жаданая, запаветная, знянацкая, мілая, мімалётная, неверагодная, незабыўная, непасрэдная, неспадзяваная, нечаканая, прыемная, пяшчотная, радасная, раптоўная, светлая, святочная, таемная, трапяткая, усхваляваная, цёплая, ціхая, цудоўная, чуллівая, шчаслівая апошняя, балючая, горкая, журботная, золкая, кароткая, непрыемная, сумная, халодная. Сэрца забілася часта і трывожна прадчуваннем неспадзяванай, блізкай сустрэчы (І.Мележ). Стрэч бясхмарных не зычу, Пахілю галаву — І бядою паклічу, І слязой пазаву (У.Някляеў). І Вышамірскі і Мішка аслупянелі ад такой нечаканай сустрэчы (З.Бядуля). Сумеўся [Юра], бо часта ўспамінаў выпадковую сустрэчу ля купкі меднастволых соснаў (У.Карпаў). Да той дарожнай сустрэчы яны не бачыліся гадоў са тры (Я.Брыль). Амору спадабалася такая гасцінная сустрэча (М.Паслядовіч). Я знаю нямала сустрэчаў такіх Жаданых, святочных, цудоўных (М.Танк). Я гадамі шукаў запаветнай сустрэчы, На палескай зямлі, у грузінскіх гарах (У.Верамейчык). Гэта ж сапраўднасць... пляміла чорнаю хваробаю халоднага расстання цеплату і бляск знянацкай мілай сустрэчы... (Ц.Гартны). Гляджу і вачам сваім не веру: такой неверагоднай здалася гэтая сустрэча (Р.Ігнаценка). Ён [Пятро] ішоў па вёсцы, выбіраючы хату, куды можна было б зайсці папрасіцца пераначаваць... І раптам — неспадзяваная сустрэча (І.Шамякін). Такой прыемнай і радаснай сустрэчы настаўнік не чакаў (Я.Колас). Апошняя наша сустрэча была такая ціхая і светлая (Я.Брыль). Вось Сілцы, хатка, маці, таварышы, цёплая стрэча з імі (Ц.Гартны). Чуллівай і журботнай была апошняя сустрэча з маці (“Полымя”). Сустрэча з маці... усё такая ж непасрэдная, трапяткая... (Б.Сачанка). Той таемнай і шчаслівай сустрэчы яна [Ніна] не забудзе ніколі (І.Новікаў). Вось і сустрэча сяброў маленства... Халодная, золкая, як гэты асенні дзень (М.Гроднеў). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|