Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Ідэалогія (ideology), тэрмін, прапанаваны французскім пісьменнікам Дэсту дэ Трасі пры канцы XVIIІ ст. дзеля абазначэння навукі, якая мае вывучаць ідэі; у сацыяльнай тэорыі паняцце распрацоўвалі перадусім К.Маркс, які азначыў ідэалогію як «зманлівую свядомасць», г.зн. як мысленне, неадэкватнае рэальнасці, і К.Мангайм, які ў працы «Ідэалогія і ўтопія» пісаў: «У паняцці «ідэалогія» адлюстравана адкрыццё, зробленае ў працэсе палітычнай барацьбы, а менавіта: мысленне панавальных групаў можа быць гэтак моцна звязаным з пэўнай сітуацыяй, што тыя групы проста не ў стане заўважыць некаторыя факты, якія маглі б пахіснуць іхную ўпэўненасць у сваім панаванні». Мангайм проціпастаўляе ідэалогію ўтопіі, якая ёсць формай свядомасці прыгнечаных сацыяльных групаў.

Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў   Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008