Інтэлігенцыя (intelligentsia), у Мангаймавай сацыялогіі ведаў «параўнальна бяскласавая страта» грамадства, прадстаўнікоў якой яднае толькі адукацыя;

інтэлігенцыя вольнаплынная (анг. "free-floating intelligentsia", ням. freischwebende Intelligenz), тэрмін А.Вэбэра, скарыстаны ў сацыялогіі К.Мангайма; абазначае незалежных, бесстаронніх інтэлектуалаў;

інтэлігенцыя сацыяльна навязаная (socially attached intelligentsia), тэрмін сацыялогіі К.Мангайма, абазначае інтэлектуалаў, чые ідэі абумоўленыя іхным сацыяльным інтарэсам, які яны апраўдваюць; так званыя «ідэолагі», гл. таксама інтэлектуалы, арганічныя інтэлектуалы;

інтэлігенцыя сацыяльна ненавязаная (socially unattached intelligentsia), тэрмін сацыялогіі К.Мангайма, абазначае незалежных інтэлектуалаў, не змушаных апраўдваць дзеянні пэўнай сацыяльнай групы, класа і, такім чынам, здольных да бесстаронняга спазнання свету; гл. таксама інтэлектуалы, традыцыйныя інтэлектуалы.

Паведаміць пра недакладнасьць