Легітымнасць (legitimacy), законнасць панавання, улады;

легітымнасць рацыянальная (rational legitimacy), законнасць улады, якая абапіраецца на закон, на рацыянальныя правілы паводзінаў, выкладзеных у праўных актах (напрыклад, улада бюракрата);

легітымнасць традыцыйная (traditional legitimaсy), законнасць улады, якая грунтуецца на традыцыі (улада бацькі, караля);

легітымнасць харызматычная (charismatic legitimacy), законнасць улады, заснаваная на выдатных здольнасцях нейкае асобы, да якой нібы магнэсам цягне іншых людзей, згодных падпарадкоўвацца той асобе. Найпрыгажэйшай ілюстрацыяй таго паняцця ёсць словы Святога Пісьма: «І, калі Ісус скончыў гэтыя словы, народ дзівіўся з Яго вучэння, бо Ён вучыў як той, хто мае ўладу, ды не так, як кніжнікі й фарысеі». (Эвангелле паводле Мацвея, раздзел 7, вершы 28-29).

Паведаміць пра недакладнасьць