![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Мабільнасць, сацыяльная мабільнасць (mobility, social mobility), працэс змены становішча асобы або групы ў структуры грамадства; гл. таксама рушанне; мабільнасць групавая (group mobility), змена становішча ў сацыяльнай герархіі нейкай групы цалкам; мабільнасць збежная (downward mobility), паніжэнне становішча асобы/групы ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі; мабільнасць індывідуальная (individual mobility), перамена становішча асобы ў сістэме сацыяльнай стратыфікацыі; мабільнасць інтрагенерацыйная (intragenerational mobility), змены ў становішчы асобы/групы ў сацыяльнай герархіі на працягу аднаго пакалення; мабільнасць інтэргенерацыйная (intergenerational mobility), змены ў пазіцыі асобы/групы ў грамадскай герархіі на працягу некалькіх пакаленняў; мабільнасць узбежная (upward mobility), падвышэнне пазіцыі асобы/групы ў сацыяльнай герархіі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|