Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Рэіфікацыя (reification),

1) паняцце сацыяльнай тэорыі марксізму; абазначае працэс ператварэння дачыненняў паміж індывідамі ў дачыненні паміж рэчамі, які адбываецца ў капіталістычным грамадстве; іначай кажучы, рэчы, якія былі пасярэднікамі ў дачыненнях людзей, цяпер, паводле Маркса, пачынаюць граць самастойную ролю, робяцца нібы незалежнымі фактарамі тых дачыненняў і вызначаюць стасункі паміж асобамі;

2) тэрмін, якім у сацыялогіі абазначаюць імкненне пэўнай часткі навукоўцаў апісваць міжасабовыя дачыненні ды інстытуцыі гэтак, быццам яны існуюць аб'ектыўна, незалежна ад дзеянняў людзей, нібы нейкія матэрыяльныя рэчы; гэтыя навукоўцы часцей за ўсё імкнуцца цалкам прыраўняць сацыяльную навуку да прыродазнаўчых навук, не зважаючы на істотную ролю ў грамадскім жыцці суб'ектыўных чыннікаў.

Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў   Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008