![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Самагубства (suicide), феномен, які ў сацыялогіі ўпершыню грунтоўна даследваў Э.Дзюркейм; ён лічыў, што тып самагубства залежыць ад тыпу сацыяльнай арганізацыі, таму розным тыпам грамадства адпавядаюць розныя тыпы самагубства; самагубства альтруістычнае (altruistic suicide), самагубства, учыненае дзеля іншага чалавека; самагубства анамічнае (anomic suicide), паводле класіфікацыі Э.Дзюркейма, тып самагубства, якое абумоўлена заняпадам сацыяльных нормаў (аноміяй) і надзвычайным стрыманнем асабістых памкненняў чалавека; на думку Э.Дзюркейма, уласцівае сучаснаму індустрыйнаму грамадству; самагубства фаталістычнае (fatalistic suicide), паводле Э.Дзюркейма, самагубства, якое мела здарыцца незалежна ад наяўнасці пэўных сацыяльных прычын, таму гэты тып самагубства не залежыць ад пэўнага тыпу грамадства; самагубства эгаістычнае (egoistic suicide), паводле класіфікацыі Э.Дзюркейма, тып самагубства, якое ўчыняюць ад любові да сябе й шкадавання сябе; на думку Э.Дзюркейма, найбольш распаўсюджанае ў індустрыйным грамадстве з ягонай аноміяй ды індывідуалізмам. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|