Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Свядомасць (consciousness), паняцце філасофіі, сацыялогіі і псіхалогіі, якое абазначае здольнасць чалавека да ідэальнага ўзнаўлення аб'ектыўнай рэальнасці ў розуме;

свядомасць класавая (class consciousness), тэрмін марксізму, які абазначае ўсведамленне сацыяльнай групаю, што займае пэўнае становішча ў грамадстве, сваёй еднасці, супольнасці сваіх мэтаў, каштоўнасцяў ды інтарэсаў; Дз.Лукач адрозніваў псіхалагічную, або актуальную, свядомасць класа, якую вызначаюць штодзённае жыццё і пільныя патрэбы прадстаўнікоў таго класа, ад накінутай або патэнцыйнай свядомасці, якая ёсць усведамленнем праз клас свайго гістарычнага задання і накідаецца класу (тут - пралетарыяту) незалежнымі й бесстароннімі інтэлектуаламі;

свядомасць супольная (фр. conscience collective), паняцце Дзюркейма, якое абазначае адзіны для ўсіх удзельнікаў грамадства светапогляд, што ўласціва для перадіндустрыйнага грамадства або, як казаў Дзюркейм, для грамадства з механічнай салідарнасцю.

Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў   Малы тлумачальны слоўнік сацыялагічных тэрмінаў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008