![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Гайшун Іван (н. 29.09.1946, в. Пятровічы Магілеўскай вобл.), д-р фізіка-матэматычных навук (1984, Даследаванне задач якаснай тэорыі цалкам развязальных раўнанняў), праф. (1992), чл.-кар. (1989), акад. (1991) НАН Беларусі. Скончыў БДУ (1969). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, з 1992 г. - дырэктар. Навуковыя працы па дыферэнцыяльных раўнаннях, тапалагічнай дынаміцы і ўстойлівасці абстрактных дынамічных сістэм. Распрацаваў тэорыю мнагамерных дыферэнцыяльных раўнанняў, многапараметрычных дыферэнцыяльна-рознасцевых і дыскрэтных сістэм, якія ўзнікаюць у квантавай тэорыі поля, статыстычнай гідрадынаміцы. Тв.: Полностью разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983; Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989; Многопараметрические системы управления. Мн., 1996. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|