![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Астапенка Алесь, нарадзіўся 14.07.1920 г. у вёсцы Сырская Буда Кармянскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Да Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы літаратурнага факультэта Менскага педагагічнага інстытута. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Звязда». У час Вялікай Айчыннай вайны - рэдактар і дыктар беларускай рэдакцыі Ўсесаюзнага радыёкамітэта (Масква), удзельнічаў у баях на Заходнім і Бранскім франтах. Улетку 1943 г. пад Арлом быў цяжка паранены. З восені 1943 г. зноў працаваў на радыё ў Маскве. Вярнуўшыся ў Менск, загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Чырвоная змена» (1946-1947), аддзелам піянерскага жыцця часопіса «Бярозка» (1947-1953). Сябра СП СССР з 1947 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Памёр 20.07.1970 г. У 1940 г. выступіў з рэцэнзіямі і артыкуламі. Першы верш апублікаваў у 1942 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне» (1947, дапоўненае выданне ў 1980), «Дзень маёй Радзімы» (1952), «Выбранае» (1957), «Сэрца спявае» (1960). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Перакладаў на беларускую мову творы расейскіх, украінскіх, летувіскіх, латышскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|