![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Бадак Алесь, нарадзіўся 28.02.1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочых. У 1983 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984-1986). Зноў вучыўся ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 г. Сябра СП СССР з 1990 г. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Будзень» (1989). Выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|