Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Жук Алесь, нарадзіўся 01.04.1947 г. у вёсцы Клешаў Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1970 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1972-1974 гг. служыў у Савецкай Арміі камандзірам мотастралковага ўзвода. У 1974-1977 гг. працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977-1979 гг. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». У 1979-1980 гг. - інструктар пры ЦК КПБ, у 1980-1986 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1986-1989 гг. - сакратар праўлення СП БССР, з 1989 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Першыя апавяданні апублікаваў у рэспубліканскім друку ў 1965 г. Выдаў кнігі прозы «Асеннія халады» (1972), «Паляванне на старых азёрах» (1975), «Зоркі над палігонам» (1977), «Не забывай мяне» (1978), «Па саннай дарозе» (1979), «Паўстанак вяртання» (1981), «Паляванне на Апошняга Жураўля» (1982), «Чорны павой» (1986), «Праклятая любоў» (1990), «На дазорнай сцяжыне» (1990). Аўтар п'есы «Апошні журавель» (з А.Дударавым, пастаўлена ў 1986), сцэнарыя тэлефільма «Паляванне на Апошняга Жураўля» (зняты ў 1986). Па матывах аповесці «Зоркі над палігонам» зняты фільм «Палігон» (1983).

Пераклаў на беларускую мову кнігі Г.Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха» (1975), зборнік апавяданняў Ю.Казакова «Арктур - гончы сабака» (1976), аповесці М.Кацюбінскага «Fata morgana» і «Дарагою цаною» (1980), У.Багамолава «Зося» (1981), раманы Н.Сафарава «Дні праклёну і дні надзеі» (1982), Т.Джумагельдыева «Прапашчы чалавек» (1984), аповесці Ю.Трыфанава «Папярэднія вынікі» (1986), М.Булгакава «Сабачае сэрца» (1989), асобныя творы іншых пісьменнікаў.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу «Зоркі над палігонам», Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1982) за кнігу «Паўстанак вяртання».

Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік   Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018