![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Сямашка Мікола, нарадзіўся ў 1914 г. у вёсцы Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў у ветрынскай раённай газеце. У 1939 г. мабілізаваны ў Савецкую Армію, удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны - на фронце. Загінуў у 1941 г. пры абароне Воршы. Першы верш апублікаваў у 1926 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Аўтар зборніка паэзіі «Шчырасць» (1939). Паасобныя вершы друкаваліся ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949) і «Крывёю сэрца» (1967). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|