![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Ярашэвіч Эдуард, нарадзіўся 28.08.1937 г. у горадзе Бабруйску ў сям'і служачага. У 1954 г. скончыў Смілавіцкую сярэднюю школу Менскай вобласці. З-за цяжкай хваробы не змог вучыцца далей. Сябра СП СССР з 1970 г. Памёр 06.10.1986 г. У 1956 г. у рэспубліканскім друку было змешчана першае апавяданне (газета «Чырвоная змена»). Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Прызнанне» (1969), «Дзень далёкі і блізкі» (1973), «Практыка ў Вербічах» (1975), «Белыя Лугі» (1978), «Пражыць дзень» (1983), «Чакаю цябе, раніца» (1987), а таксама зборнік гумарыстычных апавяданняў «Вішанькі Восіпа Міхеевіча» (1969). |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|