![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Баба-Яга (Ягіня) «Баба-Яга», ці «Ягіня», ... гаспадыня ўсіх ведзьмаў: яна страшна, чорна, старая, раскудлачана, у яе заміж ног жалезныя таўкачы, то яна як ідзе лесам, то лес ломіць і дарогу сабе цярэбіць тымі таўкачамі». «Баба-Яга ўсіх ведзьмаў цётка». (Federowski, s. 80.) Баба-Яга - злая чараўніца, якая робіць уночы рознае паскудства і пра якую гаворыцца, што яна «ў ступе едзіць, таўкачом паганяець, а памялом след замятаець». (Носович, с. 54.) Баба-Яга... Паводле мясцовага падання, яна гоніць вятры і хмары вогненнаю мятлою... Яна таксама ляціць на Лысую гару ў жалезнай ступе, паганяючы кульбаю ці таўкачом і замятаючы след памялом. Але не заўсёды яна лётае ў ступе. Як і іншыя падуладныя ёй ведзьмы, яна лётае таксама на мятле, качарзе, лапаце, граблях і мыліцы. (Киркор, с. 273-274.) Паводле павер'яў беларусаў, Баба-Яга - касцяная нага і падначаленыя ёй ведзьмы харчуюцца душамі людзей, ад чаго і робяцца паветранымі, лёгкімі, як душы. (Древлянский, с. 110.) |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|