![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лойма (Чарціха) Лоймамі называюць у нас людзі злых духаў, толькі ў бабскай постаці. Яны знойдуцца найбольш у балоце, у лазе і страшаць бабаў, хоць часам і да мужчын прывязуюцца. У Лоймы вечна раскудлачаныя косы і наверху цыцкі вялікія вісяць, а сама страшная. (Federowski, s. 36.) Чарціхі, ці іначай т.зв. Лоймы... могуць выкрадаць у жанчын дзяцей, падкідаць на іх месца сваіх няўклюдаў. «Чарціцы то ў постаці жаноцкай. Яны ўганяюцца за дзецьмі харошымі, бо чарцяняты, вядома што заўсюды страшныя. То як каторы ўгледзіць дзе дзіця на дарозе або на мяжы, а нат і ў хаце, як матка, адходзячы, не перажагнае яго і адно пакіне, то яна свае прынясе, пакіне, а тое ўхопіць». (Federowski, s. 36.) «Калі ў каго дзіця адменяна, то трэба ўзяць асовых дубцоў, палажыць дзіця на захадзе слонка на парозі і біць, пакуль Чарціха не прыйдзе па сваё тое дзіця, а кабеціна, што замяніла, аддасць. Кажуць, што Чарціха, аддаючы, кажа: «Я тваё так пяленгавала, а ты маё б'еш». (Federowski, s. 273.) |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|