палахлівы, які лёгка палохаецца, баязлівы.

палахлівы прым. — усх.-маг. р. (Бялькевіч, Насовіч),
пужлівы прым. — Чач. (Насовіч, Мат. апыт.),
баяка м. і ж. — Пін. (НЛ),
пудкі прым., пудкі прым. — Стол., Жытк. (ТС),
пудаль м. экспр. — Стол. (ТС),
страхапуд м. — Пін. (НЛ),
труслівы прым. — Стол. (ТС),
трухлівы прым. — мясц. (Насовіч),
трус м. — Жытк. (ТС),
труска ж. перан. — Гл. (Янкоўскі),
робкі прым. — Лоеў. (Янкова),
жахлівы прым. — Стол. (ТС),
лекач м. — Пін. (НЛ),
трыд м. — Чав. (Мат. Маг.),
дзіклівы прым. 'сарамлівы, палахлівы' — Смален. р. (Дабравольскі).

Паведаміць пра недакладнасьць