ласкавы, які выражае ласку, любоў, пяшчоту; ветлівы, прыязны, тактоўны.

лісавы прым. — паўн.-зах. з., Барыс., Чэрв., Лун., Стол., Лоеў., Мсцісл., Чач., Смален. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, ДСБ, НЛГ, Мат. мен.-мал., Дабравольскі, Шаталава, Янкова, Юрчанка, Шатэрнік, Мат. апыт.),
лісайлівы прым. — Пух. (СЦБ),
лісявы прым. — Гл. (Мат. дыял. сл.),
ласкавы прым. — Чэрв., Жытк. (ТС, Шатэрнік, Насовіч),
ласкавы прым. — Верхнядзв., Драг., Лаг. (ЛАБНГ, Варлыга),
ласачка ж. — Лоеў. (Янкова),
лагодны прым., прыхільны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
прыкідны прым. — Старадарож. (НС).

Паведаміць пра недакладнасьць