непаслухмяны, хто не слухаецца; хто дзейнічае насуперак.

неслух м. — Віц. р., Зах.-бран. р. (Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў),
непаслушнік м., непаслушніца ж., самадум м., самадумка ж., самадумец м., самадумніца ж., самаволец м., самаволка ж., самавольніца ж. — Мсцісл. (Юрчанка),
няслушны прым. — Гл. (Янкоўскі),
непаслушны прым. — Навагр. (ЖНС),
неслухмяны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
непаслухмяны прым. — Чэрв. (Шатэрнік),
шубенік м. 'неслух', пакарака м. і ж. 'неслух' — Гарадз. (Сл. Гарадз., Мат. Гарадз.),
вупарны прым. — Ушацк. (ЖНшС),
бэлён м. экспр., бэлелемкач м. экспр. — Івац. (ЖНшС),
абабоек м. — Клецк. (НЛ),
наружнік м., наружніца ж. — Бял. (Яўсееў),
негодны прым. — Рэч. (Мат. Гом.),
барыўнік м. неадабр. — Астр. (СРЛГ),
шчайка ж. неадабр. 'неслух' — Шчуч. (НЛ),
віхор м. — Стол. (ТС),
патармаха ж. экспр. 'непаслухмяная жанчына' — Пух. (ЖС),
выбоіна м. і ж. — Гом. (НЛГ).

Паведаміць пра недакладнасьць