сарамлівы, які саромеецца, бянтэжыцца; нясмелы.

сарамлівы прым. — спарадычна паўдн.-зах. д., акрамя Гарадз. р. і сярэд.-бел. г., спарадычна зах.-пал. г., Тал. (ЛАБНГ, Мат. Гом),
саромлівы прым. — Валож., Зах.-бран. р. (ЛАБНГ, Растаргуеў),
сарамяка м. і ж. — Лаг. (Варлыга),
сарамяга м. і ж. — мясц. (Насовіч),
сарамняга ж. — Жытк. (ТС),
сарамяжы прым. — спарадычна сл.-маз. г., Навагр., Мен., Лельч., Лоеў. (ЛАБНГ, СПЗБ, Янкова, Кучук),
сарамяжны прым. — Дзярж., Рэч. (ЛАБНГ, Насовіч),
сарамяжлівы прым. — Валож., Лаг., Стаўб., Бар., Уздз., Клецк., Бяроз. (ЛАБНГ, СПЗБ, Варлыга),
сарамляжлівы прым. — Пін. (ЛАБНГ),
сарамязлівы прым. — Карэл., Навагр., Лях., Драг. (ЛАБНГ, СПЗБ),
сарамазлівы прым. — Беластоц. р. (СПЗБ),
сарамлязлівы прым. — Іван. (ЛАБНГ),
сарамягі прым. — Лельч. (ЛАБНГ),
серамяжы прым. — Пух. (Мат. мен.-мал.),
сараматлівы прым. — Капыл., Бяроз. (ЛАБНГ),
саматлівы прым., сраматлівы прым. — Гарадз. (СПЗБ, Сл. Гарадз.),
саромны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
скромны прым. — Ваўк., Бых., Хоц., Мсцісл., Клім., Добр. (ЛАБНГ),
совесны прым. — Верхнядзв., Бярэз., Краснап., Хоц., Кам., Берасц. (ЛАБНГ),
страмлівы прым. — Ушацк., Бял., Петр. (ЛАБНГ),
стыдняк м. — Гарадз. (Сл. Гарадз.),
стыдлівы прым. — агульн., акрамя Мен. р. і Слуц. р., усх.-пал. р. спарадычна (ЛАБНГ, СПЗБ),
сцясніцель м., засценчываты прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
сцясніцельны прым. — Рас., Гарад., Слаўг., Браг. (ЛАБНГ),
засценчывы прым. — Салігор. (ЛАБНГ),
неадважны прым. — Воран. (ЛАБНГ),
нясмелы прым. — Ваўк., Кам. (ЛАБНГ),
дзіклівы прым. — мясц. (Насовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць