сварлівы, схільны да сварак, спрэчак.

агрыза м. і ж., агрызак м., агрызнік м., агрызніца ж., зыкала м. і ж. — мясц., Смален. р. (Станкевіч),
цытра ж., цытруля ж. асудж. — Мсцісл. (Юрчанка),
цытруга ж. асудж., кастрывы прым. — Мсцісл. (Юрчанка),
грызлівы прым. — Віц. р., Мсцісл. (Насовіч, Каспяровіч, Юрчанка),
згрызлівы прым. — Кам. (ЖНС),
гіркала м. і ж. зневаж. — Гл. (Янкоўскі),
акіянка ж. перан. — Лоеў. (Янкова),
грыжа ж. — Бял. (Яўсееў),
сварлівы прым. — Карэл., Віл., Лаг., Чэрв., Вілен. р. (СПЗБ, Варлыга, Шатэрнік),
сечка ж. перан. — Бял., Мсцісл. (Яўсееў, Юрчанка),
завадны прым. — Віц. р. (Каспяровіч),
з'яд м. — Слон. (ЖНшС),
ад'яла м. і ж., атрушнік м. 'сварлівы, надакучлівы' — Чэрв. (Шатэрнік),
гудлівы прым. 'бурклівы, сварлівы' — Іўеў. (СПЗБ),
выдзір м. — Навагр. (СРЛГ),
вухавадны прым. асудж. — Маст. (СРЛГ),
жвіндлівы прым. — Бераст. (СРЛГ),
распікайла м. — усх.-маг. р. (Бялькевіч),
буркуха ж., ласкатуха ж. — мясц. (Насовіч),
завадлівы прым. — Барыс. (СЦБ),
завадэвуш м., апрыкронік м. 'ахвотнік да сваркі' — Лаг. (Варлыга),
карузлівы прым. — Слон. (Сл. Гарадз.),
буркуха ж. — мясц. (Станкевіч),
бурсуха ж. лаянк. — Смален. р. (Станкевіч),
грызун м., грызуння ж. — мясц. (Насовіч),
апастылы прым. — Зэльв., Бял. (Сл. Гарадз., Мат. дыял. сл.).

Паведаміць пра недакладнасьць