шкадлівы, які робіць шкоду, небяспечны чалавек, вораг.

шкоднік м., шкадлівы прым. — Віц. р. (Каспяровіч, Нікіфароўскі, Станкевіч),
злыдух м. — Гарадз., Ваўк., Зэльв. (Сл. Гарадз., Сцяцко, Цыхун),
злыднік м., згубца м. — Гарадз. (Мат. Гарадз., Цыхун),
злыдзень м. — Чашн., Чэрв., Смален. р. (Станкевіч),
злаўрэдны прым. — Лоеў., Чач. (Янкова, Мат. апыт.),
рацівы прым. 'шкодны, заўзяты', пераезлівы прым. — Лоеў. (Янкова),
урэдны прым. — Зах.-бран. р. (Растаргуеў),
заразлівы прым. — мясц. (Насовіч),
збродзінь м. — Лаг. (Варлыга).

Паведаміць пра недакладнасьць