Адамовіч Антон (26.06.1909 [паводле мэтрычнай кнігі - 13.05.1909], г. Менск - 1998, Нью-Ёрк), дзеяч нацыянальнага руху, палітык, літаратуразнаўца, публіцыст. У 1930 г. быў арыштаваны па справе няіснага «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асуджаны на 5 год высылкі ў Кіраўскую вобласьць. Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, быў рэдактарам «Беларускай Газэты», галоўным рэдактарам выдавецтва «Менск». У кастрычніку 1943 г. выехаў у Бэрлін, рэдагаваў «Раніцу». У 1945-1949 г. жыў у Нямеччыне ў лягерох для перамешчаных асобаў, займаўся палітычнай дзейнасьцю, быў актыўным прыхільнікам і папулярызатарам перайменаваньня Беларусі ў Крывію (з мэтай унікненьня атаясамленьня заходнімі краінамі Беларусі з Расеяй). З 1949 г. - у ЗША, займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, быў сябрам Рады БНР. Аўтар шматлікіх працаў з гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі.

Крыніца: Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць