Абрамчык Ніна (дзяв. Ляўковіч; літ. псеўданім Ніна Раса). Нар. 20.03.1916 у в. Шані на Пружаншчыне. Закончыла Віленскую беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім універсітэце, сябра Беларускага студэнцкага саюза. З восені 1939 г. настаўнічала на Пружаншчыне. На пачатку 40-х гг. пабралася шлюбам з Міколам Абрамчыкам, жыла ў Берліне, працавала ў «Раніцы» і БКС, у 1942-1943 гг. апрацавала і выдала «Гісторыю Беларусі ў картах» і некалькі зборнікаў вершаў і песняў. Жыве ў Вілепэне (Villepint) пад Парыжам.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць