Калубовіч Аўген (1912-1987), гісторык, літаратуразнавец, палітычны дзеяч. Нараджэнец в. Ціхінічы Рагачоўскага пав. У 1930 г. арыштаваны, пасля высылкі ў 1933 г. вярнуўся ў Беларусь, скончыў Менскі педагагічны інстытут, працаваў у наркамасвеце БССР. У 1941-1944 гг. - у Менску, працаваў у ВШПЛМ, сябра Рады Даверу, БЦР, старшыня Беларускага культурнага згуртавання. З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у ЗША.

Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002.

Паведаміць пра недакладнасьць