абабрацца, абяруся, абярэшся, абярэцца; абяромся, аберацеся; зак.
1. каго-чаго; толькі з адмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго-, чаго-н., справіцца з чым-н. Не абабрацца клопату, бяды.Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца. Гартны.
2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі ва сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба. Колас.
// Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] - Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць