абавязак, -зку, м. Тое, што хто-н. павінен выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян.Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва.
// звычайна мн. (абавязкі, -аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго-н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі.Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.
Несці абавязкі гл. несці.

Паведаміць пра недакладнасьць