абкарнаць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што. Разм. Падрэзаць, абстрыгчы вельмі коратка, няроўна. Абкарнаць валасы.
// Няўмела скараціць які-н. тэкст, зрабіць непажаданыя купюры. Абкарнаць кнігу.
// перан. Пазбавіць якое-н. вучэнне, тэорыю чаго-н. істотнага; сказіць. Не баючыся памыліцца, можна сказаць, што з гэтага, надзвычай багатага думкамі, разважання Энгельса сапраўдным здабыткам сацыялістычнай думкі ў сучасных сацыялістычных партыях стала толькі тое, што дзяржава “адмірае”, па Марксу, у адрозненне ад анархічнага вучэння аб “адмене” дзяржавы. Так абкарнаць марксізм значыць звесці яго да апартунізму, бо пры такім “тлумачэнні” застаецца толькі смутнае ўяўленне аб павольным, роўным, паступовым змяненні, аб адсутнасці скачкоў і бур, аб адсутнасці рэвалюцыі. Ленін.

Паведаміць пра недакладнасьць