абцугі, -оў; адз. няма. Металічны інструмент, які выкарыстоўваецца ў кавальскай справе для захоплівання і заціскання жалеза. Юнак выхапіў абцугамі цяжкі кавалак распаленага жалеза, кінуў яго на кавадла. Гамолка.
// перан. Тое, што скоўвае, заціскае развіццё чаго-н. Горад паказан у абцугах крызісу, у пакутах беспрацоўя і ў барацьбе за дыктатуру працы. У.Калеснік.
// перан. Акружэнне, ахоп праціўніка з двух бакоў.
Трапіць у абцугі гл. трапіць. Узяць у абцугі гл. узяць.
[Польск. obcegi з ням. Zange.]

Паведаміць пра недакладнасьць