адкаціцца, -качуся, -коцішся, -коціцца; зак.
1. Коцячыся, перамясціцца ў які-н. бок на пэўную адлегласць. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку. Колас. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Прыказка.
2. перан. Адступіць, адысці пад напорам праціўніка. Змятай хваляй адкаціўся вораг, Па-над полем кружаць крумкачы. Панчанка.
// Аддаліцца.
Хваля адкацілася ад берага.

Паведаміць пра недакладнасьць