адкрыты, -ая, -ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адкрыць. Свет Новы, адкрыты Калумбам, Завецца ўжо светам старым, Са дня, калі стрэл з “Аўроры” Пачуўся краінам усім. Куляшоў.
2. у знач. прым. Нічым не адгароджаны, не заслонены, свабодны для агляду. Адкрытая мясцовасць. Адкрыты бераг. Адкрытая пазіцыя.
// Нікім не абаронены, даступны для ворага. Адкрыты фланг.
3. у знач. прым. Нічым не прыкрыты, аголены. Хадзіць з адкрытай галавой. Смажыць на адкрытым агні. Адкрытая рана. Адкрыты пералом.
// Без покрыву зверху, з бакоў. Адкрытая машына. Адкрытая сцэна.
// З вялікім выразам. Адкрытае плацце. Адкрытыя туфлі.
// Не падземны; з агаленнем пласта. Адкрыты спосаб здабычы каменнага вугалю.
4. у знач. прым. Тое, што і разгорнуты (у 4 знач.). Адкрытая кніга.Важаты паглядзеў на адкрыты лісток настольнага календара. Якімовіч.
5. у знач. прым. Пазбаўлены скрытнасці, шчыры. Загарэлы, абветраны твар капітана быў адкрыты, просты, выклікаў прыхільнасць сваімі правільнымі прыгожымі рысамі. Краўчанка. [Дзед] усміхаецца шчыраю, адкрытаю ўсмешкаю. Грахоўскі.
// Не замаскіраваны, не тайны, яўны. Гэта быў першы выпадак адкрытай сутычкі Карызны з Зеленюком. Зарэцкі. Да Данусінай маці я адчуваў пашану: адкрытых ворагаў я паважаў. Карпюк.
// Такі, які адбываецца пры людзях. Адкрытая размова.
6. у знач. прым. Даступны для ўсіх. Адкрыты партыйны сход. Адкрыты канцэрт. Адкрыты конкурс.
Адкрытае галасаванне гл. галасаванне. Адкрытае мора гл. мора. Адкрытае пісьмо гл. пісьмо. Адкрытае пытанне гл. пытанне. Адкрыты рахунак гл. рахунак. Адкрыты склад гл. склад. Адкрыты ўрок гл. урок.
Абвясціць адкрытым што гл. абвясціць (у 2 знач.). Адкрытая душа гл. душа. Адкрыты лоб гл. лоб. Адкрыты свет гл. свет. Дзень адкрытых дзвярэй гл. дзень. З адкрытай душой гл. душа. З адкрытым сэрцам гл. сэрца. Над адкрытым небам гл. неба.

Паведаміць пра недакладнасьць