аднабаковы, -ая, -ае.
1. Які мае што-н. толькі з аднаго боку; які мае толькі адзін бок. Аднабаковы трыкатаж. Авёс з аднабаковай мяцёлкай.
2. Які ахоплівае, закранае толькі адзін бок. Аднабаковае запаленне лёгкіх.
3. Які адбываецца толькі ў адным кірунку; які накіраваны сваім дзеяннем у адзін бок. Аднабаковы рух транспарту. Аднабаковая радыётэлефонная сувязь.
4. Які ажыццяўляецца адным бокам, адной асобай. Аднабаковае спыненне ваенных дзеянняў. Аднабаковыя гарантыі.
5. Вузкі, абмежаваны, які ахоплівае толькі адзін бок з'явы, дзейнасці, інтарэсаў; накіраваны на штосьці адно, на шкоду другому. Аднабаковае выхаванне. Аднабаковае развіццё.

Паведаміць пра недакладнасьць