Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

адплаціцца, -плачуся, -плацішся, -плаціцца; зак.
1. Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым. Галавач. [Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог. Бялевіч.
// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як? Купала.
2. перан. Панесці якое-н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019