адштукаваць, -кую, -куеш, -куе; зак., што. Разм.
1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік.Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.
2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.

Паведаміць пра недакладнасьць