аер, -у, м. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ароідных з доўгімі мечападобнымі лісцямі і тоўстым паўзучым карэнішчам, з своеасаблівым вострым пахам. Хлеб чорны, хлеб жытні, — Мацунак здаровы, Ты пахнеш аерам І лістам кляновым. Броўка. І тут жа травы розныя: валяр'ян, цыкута, святаяннік, а за імі, зусім у вадзе — трысцё, аер, кіёўкі. Дубоўка.

Паведаміць пра недакладнасьць