акно, -а; мн. вокны, акон, вокнам; н.
1. Праём у сцяне будыніны для святла і паветра. Дом на пяць акон.
// Зашклёная рама. Уставіць акно. Разбіць акно.
// Падаконнік.. Палажыць на акно. Сядзець на акне.
// Растуліна ў якім-н. апараце, машыне. Скідальнае акно ў жняярцы.
// перан. Выхад, доступ да чаго-н. Рэвалюцыя адкрыла нашым людзям акно ў шырокі свет. “Полымя”.
2. Рэшткі вадаёма ў балоце, дрыгве; апарына. Дзе-нідзе свінцовымі вокнамі зманліва блішчалі праёмы вады. Ракітны.
3. Разм. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога.
Венецыянскае акно — вялікае акно, якое складаецца з трох частак (звычайнага акна і двух паўакон па баках). Глухое акно — акно, зробленае для формы, а не для карыстання. Італьянскае акно — акно з трох ці чатырох створак.
Чортава акно — глыбокая ўпадзіна з вадою сярод балота.

Паведаміць пра недакладнасьць