апастыляцца, -яюся, -яешся, -яецца; незак., з кім і без дап. Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі.
// Задзірацца, трымаць сябе задзірліва. [Сымон:] — Нам апастыляцца з немцам з-за якога глупства няварта. Лынькоў.

Паведаміць пра недакладнасьць