апушыцца, -шыцца; зак.
1. Пакрыцца пухам, пушыстай шэрсцю (пра жывёл). [Паранька] паказвае трох шэранькіх трусянят, якія ледзь паспелі апушыцца, і гладзіць іх усіх разам азызлай ад холаду рукой. Ракітны,
2. Пакрыцца, абцерусіцца чым-н. пушыстым, лёгкім. Дрэвы апушыліся інеем.
// Увабрацца ў зеляніну, пакрыцца лісцем. [Рыгор:] — А дзе ты.. хлеб возьмеш, калі зямелька скрозь аблогаю ляжыць. Гаруе зямелька... А бярозы вунь як апушыліся. Савіцкі.

Паведаміць пра недакладнасьць