Гарадок, Могілкавая царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, асвечаная ў 1862 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка. Гісторыя мясцовасці і парафіі звязана з магнацкім родам Хадкевічаў. У 1490 г. была заснавана тут манаская абшчына, перанесена некалькі гадоў пазней у Супрасль. Тады была пабудавана першая царква. Чарговую парафіяльную святыню ўзнеслі ў 1789 г. (існавала да 1943 г.).