ахвотнік, -а, м.
1. Той, хто мае жаданне заняцца чым-н., узяцца за якую-н. справу. Чэмер рад быў бы з кожным пагаварыць,.. але, не знаходзячы ахвотніка, гаварыў сам з сабою. Вітка.
2. да каго-, чаго-н., на што і з інф. Той, хто мае цягу, прыхільнасць да каго-, чаго-н.; аматар чаго-н. На вяселле да Жагулы з'ехаліся ўсе, каму быць належала. Народ усё шляхтаваты, на чужую пачостку сквапны, да банкетаў вялікі ахвотнік... Крапіва.

Паведаміць пра недакладнасьць