Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Мельнік, Могілкавая царква Пакрова Божай Маці, пабудавана пасля 1776 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане прамавугольніка, са званіцай над прытворам з захаду. Называецца Пакроўскай ад іконы Пакрова Божай Маці, якую вылавілі з ракі Буг і перахоўваюць у спецыяльна пабудаванай святыні. Мельнік быў важным горадам (гарадскія правы ў 1440 г.) на водным і сухапутным тракце з-над Дняпра, праз Прыпяць, Буг у Віслу. Праваслаўная парафія ў гэтым горадзе з'яўляецца найстарэйшай, гістарычна ўдакументаванай на Падляшшы; у 1260 г. «Іпацьеўскі летапіс» згадвае, пры нагодзе прабывання тут князя Васілька Рамановіча, пра існаванне царквы Багародзіцы з цудоўнай іконай Спаса Ізбаўніка.

Драўляныя цэрквы Беласточчыны   Драўляныя цэрквы Беласточчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008