ачысціць, ачышчу, ачысціш, ачысціць; зак., што ад чаго.
1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў бабам ачысціць пограб ад бруду. Брыль. Верабей ачысціў гняздо ад бруду, смецця, нанасіў свежага пуху. Пальчэўскі.
// Зрабіць чыстым па саставу, вызваліць ад чужародных прымесей. Ачысціць спірт. Ачысціць паветра.
// перан. Вызваліць, пазбавіць ад чаго-н. пабочнага, непатрэбнага, шкоднага.
// перан. Зрабіць чыстым у маральных адносінах. Ачысціць сумленне,
2. Зняць, абскрэбці, аблупіць. Наглядаючы за ўдалымі рухамі Маіных рук, Сцяпан прыйшоў да думкі: каб ёй падаваць рыбу на стол, то яна ачысціла б за добрых дзесяцярых. Дуброўскі.
3. Прыбраць, вынесці адкуль-н. усё лішняе, непатрэбнае. [Стафанковіч:] — Млын закідан рыштункам і плашкамі на дровы. Трэба ачысціць. Чорны.
4. Вызваліць ад прысутнасці каго-, чаго-н. варожага, непажаданага. Зону зноў ачысцілі ад акупантаў, у вёсках устанавілі партызанскія гарнізоны і камендатуры. Няхай.
// Пакінуць што-н., вызваліць ад сваёй прысутнасці. Пляцінскі на хвіліну прыпыніўся, спыніў за рукаў Зынгу і грозна заявіў: — Заўтра ж ачысці мне кватэру. Чорны.
5. Разм. груб. З'еўшы ўсё, дачыста, зрабіць пустым, чыстым (пасудзіну і пад.). Ачысціць талерку баршчу.
6. Разм. Абакрасці. Ачысціць кішэні.Патруцілі [зладзеі] сабак і ачысцілі камору і свіран. Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць