Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Орля, Парафіяльная царква Св. Архангела Міхаіла, узведзена ў 1797 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, неф на плане васьмігранніка, з дзвюма ніжэйшымі рызніцамі ва ўсходняй частцы, з захаду прытвор; пры царкве асобна стаіць званіца, на плане квадрата, збудавана ў 1800 г., у 1929 г. быў дабудаваны апошні ярус. Храм мае тры нефы. Заступіў папярэдніцу, якая згарэла ў 1790 г. Мястэчка было заснавана на прыватнай маёмасці як гандлёвы пасёлак. Першы раз згадваецца ў 1510 г. у тэстаменце літоўскага падскарбія Міхала Богуш Багавітыновіча. Гэта ён заснаваў першую царкву ў Орлі. У 17 ст., калі мястэчка ўвайшло ва ўладанні Радзівілаў, быў тут узведзены дворскі комплекс з палацам, фальваркам і агародам. Сведчаннем пражывання тут жыдоўскага насельніцтва, шматлікага да 1941 г., з'яўляецца мураваная сінагога (узведзена ў 17 ст. як збор кальвіністаў).

Драўляныя цэрквы Беласточчыны   Драўляныя цэрквы Беласточчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008