Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сакі, Могілкавая царква Св. Дзімітрыя, з канца 18 ст. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане падоўжанага прамавугольніка, з пяцігранна закрытым алтаром, дзвюма рызніцамі з усходу, з захаду прытвор з ганкам. Званіца ў форме стаўпа на плане квадрата стаіць асобна, пабудавана ў 19 ст. Лежакі найстарэйшай часткі святыні паложаны на камянях. У друкаваных крыніцах мясцовасць згадваецца ў 16 ст. Па сённяшні дзень жыве тут дробная шляхта (даўнія баяры) па прозвішчы Сакоўскія. Ікона Св. Дзімітрыя Салунскага лічыцца цудадзейнай.

Драўляныя цэрквы Беласточчыны   Драўляныя цэрквы Беласточчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008