Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Шчыты-Дзяцелава, Парафіяльная царква Ўсячэння Галавы Св. Яна Хрысціцеля, узведзена разам са званіцай у 1785 г., абнесена каменным мурам у 1850 г. Канструкцыя зрубавая, абшаляваная, на плане васьмігранніка, з рызніцай у паўднёвай частцы алтара і мураваным прытворам з захаду. Перад царквою фігура Св. Яна Непамуцэна з 1785 г. Вёска існавала ўжо ў 16 ст., была ўласнасцю роду Шчытоў, затым Іжыковічаў. Чарговы ўладальнік Ян Валянцін Венгерскі разам са святыняй пабудаваў іншыя будынкі: парафіяльны дом, карчму, кузню, кароўнік, гумно. Па сённяшні дзень у Шчытах-Навадворах захаваўся драўляны двор чарговых уладальнікаў маёнтка.

Драўляныя цэрквы Беласточчыны   Драўляныя цэрквы Беласточчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008