бог, -а, К божа; мн. багі, -оў; м.
1. Паводле рэлігійнага ўяўлення — вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім.
2. перан. Выдатны спецыяліст у якой-н. справе. Цікава, ці слухалі сёння.. [Наташына] выступленне.. Ці бачыў [яе] той чарнявы ленінградзец, хвалёны бог электразваркі? Краўчанка.
Аддаць богу душу гл. аддаць. Аднаму богу вядома гл. вядома. Багі мелі — як сведчанне адсутнасці чаго-н.: няма і не магло быць. Барані (бронь) божа — тое, што і крый бог. Бачыцца (пабачыцца) з шкляным богам гл. бачыцца. Бог адвярнуўся ад каго — пра бесперапынныя няўдачы. Бог бацька — будзь што будзе. Бог бачыць — бог гэтаму сведка. Бог вайны — пра артылерыю, якая адыгрывала галоўную ролю на полі бою. Бог (святы) ведае (хто, што, куды, колькі, які) — невядома, ніхто не ведае. Бог дасць; як бог дасць — як прыйдзецца. Бог з табою (з ім, вамі і г. д.)! — далікатны папрок, адмаўленне ад паслугі; формула прабачэння. Бог крыў (мілаваў) — усё добра, нічога дрэннага не здарылася. Бог розуму не даў — пра абмежаванага ў разумовых здольнасцях чалавека. Бог шчасця не даў — пра няўдачлівага чалавека. Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго-, што-н.). Богам прашу гл. прасіць. Богу душою не вінаваты (вінны) гл. вінаваты. Божа; божа мой; божухна мой! (у знач. выкл.) — ужываецца для выказвання здзіўлення, гневу, радасці і пад. Божа збаў — ні ў якім разе, ні пры якіх абставінах. Божа (божачка) літасцівы! (у знач. выкл.) — ужываецца для выражэння здзіўлення, абурэння, роспачы. [Кравец:]— Божачка, братачка літасцівы, гэта ж Тварыцкі. Я ж яго ведаю. Чорны. [Жонка:] — А божа літасцівы, дай жа ім [бальшавікам] сілы і адвагі, каб хутчэй гэтую погань пагналі ад нас!.. Чарот. Браць на бога гл. браць. Дай (не дай) бог (божа) — пра пажаданні (непажаданні) чаго-н. Дай бог (божа) ногі — пра жаданне хутчэй пакінуць небяспечнае месца. Дай бог чутае бачыць — пры пажаданні здзяйснення таго, што паабяцана. Дай божа кожнаму — пра што-н. добрае, ад чаго ніхто не адмовіцца. Даруй божа (у знач. пабочн.) — паказвае на рэзкасць выказанай ацэнкі, думкі і інш. Дзе цябе (вас) бог носіць? — здзіўленне пры сустрэчы з чалавекам, якога доўгі час не відаць было. Дзякуй (дзякаваць) богу гл. дзякуй. З богам! — пажаданне пачынаць што-н., пажаданне поспеху, удачы. Крый бог — выраз ужываецца як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. небяспечнае. Маліць бога гл. маліць. Нечага (няма чаго) на бога ківаць гл. ківаць. На міласць бога (спадзявацца) гл. міласць. Напрамілы бог — што ёсць сілы клікаць, крычаць (прасіць). Не гняві бога гл. гнявіць. Не давядзі бог — вельмі дрэнна. Ні богу свечка ні чорту качарга гл. свечка. Няма чаго богу грашыць гл. грашыць. Няхай бог крые (мілуе, ратуе, бароніць) — ужываецца як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага. Пабойся (пабойцеся) бога гл. пабаяцца. Памагай бог гл. памагаць. (Сам) бог жыве — пра добрыя ўмовы жыцця, працы. (Сам) бог паслаў — выказванне радасці ад шчаслівай нечаканасці. Служыць двум багам гл. служыць. У бога цяля ўкрасці гл. украсці. Хвала богу гл. хвала. Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць гл. гнявіць. Як у бога за пазухай — без асаблівага клопату, пры поўным забеспячэнні.

Паведаміць пра недакладнасьць