бугрысты, -ая, -ае. Пакрыты буграмі. Бугрыстая дарога. Бугрыстае поле.Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч.
// Няроўны, з буграмі. Стоячы пры лямпе, якая асвятляла бугрысты, з залысінамі лоб,.. [старшыня валвыканкома] моўчкі перагледзеў некалькі лісткоў. Мележ.

Паведаміць пра недакладнасьць