Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

баяцца, баюся, баішся, баіцца; незак.
1. Адчуваць страх; апасацца каго-, чаго-н. [Спаткай:] — Сядзелі ў зямлянках, грызлі сухары і носа баяліся вытыркнуць. Навуменка. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Усе яго баяліся, як чорта. Якімовіч.
// Знаходзіцца ў стане трывогі. У Ванды закружылася галава. Яна баялася, каб не страціць прытомнасць. Мяжэвіч.
// Непакоіцца за каго-, што-н. За Валодзіка.. [Змітрок] менш баяўся. Бажко.
// Пазбягаць каго-, чаго-н. непрыемнага. Баяцца сустрэчы.[Мацей Кулеш:] — Воўкам ты жывеш, кума. Жывых людзей баяцца стала. Шамякін.
// Не адважвацца на што-н.; не хацець узяцца за якую-н. справу; пасаваць перад цяжкасцямі. [Ігнась] баяўся зрабіць непрыемнае сябру сваімі словамі. Мурашка. На якую хвіліну ў хаце ўсталявалася такая ўрачыстая цішыня, што кожны, здавалася, баяўся парушыць яе сваім дыханнем. Лынькоў. [Заатэхнік:] — Я так і ведала. Значыць, баіцеся пахадзіць каля фермы. Сергіевіч.
// З цяжкасцю пераносіць што-н. [Чалавек:]— Гэта далёка, вёрст дваццаць адсюль будзе. Але я дарогі не баюся. Скрыган.
2. чаго. Не пераносіць чаго-н., адмоўна рэагаваць на што-н.; псавацца ад чаго-н. Галава стала, холаду баяцца. Толькі на восень паверне, і Дубель носіць зімовую шапку. Ермаловіч. [Палікарпаўна:] — Любіць, пястуха [расада], каб яе рана сеялі, а калі пачне ўзыходзіць, дык вельмі ж баіцца холаду. Кулакоўскі.
3. (з адмоўем “не”), у знач. пабочн. Разм. Будзь упэўнены, не сумнявайся. [Жлукта:] Не бойся, я ведаю, што раблю. Крапіва. [Дзед:] — О, брат, не бойцеся, —.. [Верачка] ведае, з кім сябраваць. У старшыні не толькі хлеб, — у яго і скварка знойдзецца. Брыль.
Баяцца дыхнуць — трымаць сябе ціха, баязліва. Баяцца як агню — вельмі баяцца каго-н. Баяцца як чорт ладану (крыжа, кадзіла) — вельмі баяцца каго-, чаго-н. Бога ты не баішся! — выражэнне дакору ў сувязі з тым, што хто-н. робіць нешта недазволенае. Бойся (ты) бога — май сумленне. Духу баяцца — адчуваць страх пры адным упамінанні каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)   Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (вялікі)
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019