барабан
барабаніць як стары барабан. Чэрв. Няўхв. Пра пустую, гучную гаворку каго-н. Гілевіч 2007, 198.
бокі параздувала як барабан. Лельч. Няўхв. Пра акруглыя бакі. З нар. сл., 180.
галава што [табе] барабан [і такая ж пустая]. Брэсц., Мін., Чэрык. Няўхв. Пра абсалютна пустую, бяздумную галаву. ЛЦ, 44.
жывот (трыбух) як (бы) барабан. Слон., Драг., Івац. Жарт. Пра напоўнены жывот, калі чалавек добра пад'еў. Высл., 320; Нар. лекс., 222; Юрчанка 1969, 137; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць