барана
валасы як барана. Краснап. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія, жорсткія валасы. Бялькевіч, 349.
галава як барана растрэсена. Ваўк. п. Няўхв. Пра растрапаную прычоску. Federowski, 99.
зубы што барана. Шчуч. Няўхв. Пра чые-н. рэдкія зубы. СПЗБ 2, 329.
цягацца як барана за свіннёю. Мсцісл. Няўхв. Пра недарэчнае хаджэнне, цяганне некага за некім. Юрчанка, 178.
Пражыць як на баране праехаць. Гродз. Прык. Няўхв. Пра дрэнна, няўдала пражытае жыццё. Даніловіч 2010, 91.
З жонкай як з бараной у лесе. Прык. Іран. Пра цяжкасці, нязручнасці жыцця жанатага мужчыны. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
з кім як з бараной у лесе. Івац. Пра нязручнасці абыходжання з кімсьці. ЗЗайкі.
ідзець як бараной грабець. Чэрык. Няўхв. Пра нязграбную, няўклюдную хаду. Бялькевіч, 138.
схавацца як ліса пад бараной. Гл. ліса.
схавацца як заяц пад барану. Гл. заяц.
схавацца як лісіца пад барану. Гл. лісіца.

Паведаміць пра недакладнасьць